Прыёмная сям'я
Прафесійная сямейная клопат. Перадаючы ў прыёмную сям'ю (да 4-х дзяцей) аддзел адукацыі, спорту і турызму наймае Вас на працу па выхаванню дзяцей. На ўтрыманне выхаванцаў выплачваюцца штомесячныя грашовыя сродкі.
Калі вы хочаце стаць прыёмным бацькам:
У аддзел адукацыі, спорту і турызму па месцы жыхарства трэба падаць: пашпарт; медыцынскую даведку аб стане здароўя; пасведчанне аб шлюбе; пісьмовую згоду паўналетніх членаў сям'і; звесткі аб даходзе за апошнія 12 месяцаў; заяву.
У мясцовым сацыяльна-педагагічным цэнтры Вы пройдзеце навучальныя курсы па падрыхтоўцы да працы прыёмнага бацькі, дзе Вас навучаць псіхолага-педагагічным метадам дапамогі дзецям, а таксама спосабам абароны іх правоў.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму прааналізуе інфармацыю аб Вашай праваздольнасць быць прыёмным бацькам, вывучыць ўклад жыцця, узаемаадносіны ў сям'і, ацэніць гатоўнасць сям'і задаволіць жыццёвыя патрэбы дзяцей і вынесе заключэнне, ці можаце Вы стаць прыёмным бацькам.
Знаёмства з дзецьмі ажыццяўляюцца па кірунку аддзела адукацыі. Спецыялісты ўстановы, у якім знаходзяцца дзеці, азнаёмяць Вас з гісторыяй дзяцей, станам здароўя, асаблівымі патрэбамі і іншай інфармацыяй.
Рашэнне аб стварэнні прыёмнай сям'і прымае орган апекі і папячыцельства Вашага раёна. З моманту стварэння прыёмнай сям'і, Вы рэалізуеце правы і абавязкі апекуна: клапоціцеся пра здароўе дзяцей, іх развіцці, дапамагаеце ў вучобе, у кантактах з роднымі.
Псіхалагічную дапамогу, падтрымку, сацыяльна-педагагічнае суправаджэнне ў выхаванні дзяцей Вы будзіце атрымліваць у сацыяльна-педагагічным цэнтры, аддзела адукацыі. Становішча дзяцей у Вашай сям'і кантралюецца.
Навіны
Мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Без роднай мовы не пабудуем нашай будучыні, без яе не будзе якасная адукацыі. Таму Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад №160 г.Гомеля” адна з першых устаноў...
10 Декабря 2019 12:07
2
Вось ужо больш за 10 гадоў у ГКА «Сярэдняя школа №39 г. Гомеля» працуе турысцкае аб'яднанне навучэнцаў. Асноўныя напрамкі дзейнасці: спартыўнае арыентаванне і велатурызм. Кожны год група турыстаў школы станові...
11 Июня 2019 09:23
1
Першы дзень лета выдаўся вельмі насычаным на шматлікія раённыя і гарадскія мерапрыемствы. У парку «Фестывальны» адбылася святочная праграма з правядзеннем інтэрактыўнай гульні-падарожжа «Формула бяспекі». Прадоўжыўся...
03 Июня 2019 08:31
7